29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Беларускай чыгункі наступілі цяжкія часы

12
Для Беларускай чыгункі наступілі цяжкія часы

Красамоўнае відэа.

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» зазнала вельмі важкія страты з самага пачатку 2020 года (тэндэнцыя да стратаў прадоўжылася і ў 2021) з наступных прычынаў:

Эпідэмія каранавірусу (гэта кранула прыбыткі ад пасажырскіх перавозак).

Праз эпідэмію каранавірусу грузавыя чыгуначныя перавозкі таксама паступова памяншаюцца.

Беларускіх чыгуначнікаў адпраўлялі ў адпачынак «за свой кошт» ці, у найлепшым выпадку, на 2/3 акладу, а некаторых нават звальнялі (у асноўным гэта былі пенсіянеры), піша ТГ-канал «Рэальная Беларусь».

Дарэчы, у 2020 годзе чыноўнікі спачатку загаварылі пра пераход на чатырохдзёнку, потым пра магчымую прыватызацыю БЧ, але потым гэтыя тэмы неяк апусціліся самі сабой.

Мабыць, уключыўся тумблер «любімую не аддаюць», а значыць, не варта чакаць адэкватных стратэгічных пастановаў ад кіраўніцтва арганізацыі.

На відэа можаце ацаніць, наколькі «добра» ідуць справы ў БЧ: кіраўніцтва не знайшло грошай на гайкі, таму супрацоўнікаў узброілі металашукальнікам і выправілі шукаць дэталі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках