23 красавiка 2024, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора ўвайшоў адзін з найноўшых караблёў брытанскага флоту

2
У Чорнае мора ўвайшоў адзін з найноўшых караблёў брытанскага флоту

Праграма візіту HMS Trent пакуль не вядомая.

Раніцай у нядзелю ў Чорнае мора ўвайшоў брытанскі патрульны карабель прыбярэжнай зоны Trent P224. Праграма ягонага візіту пакуль не вядомая, паведамляе «Думскія» 16 траўня.

HMS Trent – адзін з найноўшых караблёў брытанскага флоту, уведзены ў ягоны склад у жніўні 2020 года. Даўжыня 90 метраў, шырыня 13, асадка – 3,8 метра. Водазмяшчэнне 2300 тонаў. Пара дызеляў разганяюць яго да 25 вузлоў. Экіпаж 60 маракоў.

Узбраенне складаецца з 30-мм артустановки DS30M Mк2 і пары 7,62 мм кулямётаў Mк44. Гелікоптарная пляцоўка можа прыняць гелікоптар тыпу Мерлін.

У сваю чаргу Чарнаморскі флот РФ пачаў сачыць за патрульным караблём Trent, паведамляе ТАСС.

«Сілы і сродкі Чарнаморскага флоту прыступілі да сачэнні за дзеяннямі патрульнага карабля Trent ВМС Вялікай Брытаніі, які зайшоў у акваторыю Чорнага мора 16 траўня», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней СМІ паведамлялі, што ў траўні Брытанія накіруе два вайсковыя караблі ў Чорнае мора з мэтай падтрымаць Украіну. Такую пастанову прынялі ў Лондане пасля таго, як ЗША скасавалі адпраўку ў рэгіён двух эсмінцаў, каб не дапусціць далейшага росту напружанасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках