25 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе больш за 325 тысячаў рублёў

7
Беларусы сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе больш за 325 тысячаў рублёў
Фото: gazetaby.com

Акрамя збору фінансаў, храму дапамагаюць валанцёрскай працай.

На стан вечару суботы, 15 траўня, на аднаўленне Будслаўскага касцёла было сабрана 325 033 рублі. Пра гэта паведаміў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

– Шаноўныя прафесійныя працаўнікі, валанцёры і ўсе людзі добрай волі. Прыміце словы павагі і ўдзячнасці за вашу працу і дапамогу. Дзякуй усім ахвярадаўцам, як паасобным людзям, так і арганізацыям, – звярнуўся з удзячнасцю біскуп.

З поўнай інфармацыяй пра спосабы ахвяраванні на аднаўленне храма можна азнаёміцца тут.

Фото: budslau.by

Тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!» паведамляе, якая дапамога ў гэты момант найбольш актуальная.

Нагадаем, што 11 траўня ў Будславе ў касцёле ўзнік пажар. Агнём быў пашкоджаны дах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках