25 красавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская спявачка Ціна Кароль аспрэчыла інфармацыю пра ўдзел у «Славянскім базары»

13
Украінская спявачка Ціна Кароль аспрэчыла інфармацыю пра ўдзел у «Славянскім базары»

Прыезд украінскай артысткі на мерапрыемства Таракана не запланаваны.

14 траўня вядоўцы прапагандысцкага канала АНТ у прамым эфіры запыталіся ў зоркі ўкраінскай поп-сцэны Ціны Кароль, ці збіраецца яна на «Славянскі базар». Адказ спявачкі гучаў як сцвярджальны. Пазней прэс-служба спявачкі паведаміла, што Ціна «не тое мела на ўвазе», паведамляе «Еўрарадыё».

«Пытанне пра ўдзел Ціны Кароль у Славянскім базары 2021 было зададзенае каналам АНТ у інтэрв'ю праз Zoom з перарывістай сувяззю. Адказваючы на пытанне, спявачка мела на ўвазе, што збіраецца ў будучыні прыехаць у Беларусь са сваімі сольнымі канцэртамі. Удзел спявачкі ў фестывалі “Славянскі базар 2021” не запланаваны», – паведаміла прэс-служба спявачкі.

«Славянскі базар – 2021»

Пасля таго як «Славянскі базар» апублікаваў праграму, беларусы сталі прасіць артыстаў у сацсетках не прыязджаць на фестываль у сувязі з палітычным крызісам у нашай краіне. Некаторыя зоркі адмовіліся ехаць у Віцебск.

Вядома, што ад удзелу ў фэсце адмовіўся гурт «Ронда» з фронтмэнам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян, беларускі спявак Антон Табала (Homie), расейская спявачка Наташа Каралёва. З афішы знікла і імя Аляксандра Буйнова.

Пра свой няўдзел у фестывалі паведаміў украінскі шоўмэн Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў быў вядоўцам гэтага мерапрыемства ад Украіны. Потым на фестываль адмовіўся ехаць ужо другі ўкраінскі вядоўца – Андрэй Даманскі. Не пацвердзіла ўдзелу трэцяя вядоўца з гэтай краіны – Аксана Антанюк. 24 красавіка з афішы «Славянскага базару» зніклі імёны яшчэ двух удзельнікаў з Украіны – спевака і кампазітара Алега Вінніка і маладой артысткі, лаўрэаткі першай прэміі конкурсу маладых выканаўцаў «Віцебск-2020» Эліны Івашчанкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках