29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦАХАЛ ліквідаваў вялікі склад зброі баевікоў у сектары Газа

ЦАХАЛ ліквідаваў вялікі склад зброі баевікоў у сектары Газа

Удар нанеслі паветраныя сілы Ізраіля.

Раніцай 16 траўня Ізраіль нанёс авіяўдар па ваенных складах цэнтральнага лагеру ХАМАС ў сектары Газа.

Пра гэта паведамляе ў Twitter Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ).

Як адзначаецца, знішчальнікі і самалёты ізраільскіх узброеных сілаў атакавалі склад зброі ў цэнтральным лагеры ў Газе, які размяшчаецца ў будынку, кантраляваным тэрарыстамі ХАМАС.

Напярэдадні вечарам паветраныя сілы ЦАХАЛ атакавалі дом камандзіра батальёна ХАМАС Халеда Манамары і папярэдзілі, што гэта не апошняя цэль, па якой будуць нанесеныя авіяўдары.

Эскалацыя канфлікту Ізраіля і ХАМАС

Канфлікт паміж Ізраілем і Палестынай на Блізкім Усходзе ў траўні 2021 года перайшоў у гарачую фазу. Сотні ўзаемных удараў азначылі найцяжэйшае абвастрэнне ў рэгіёне з 2014 года.

Да аднаўлення ваенных дзеянняў прывёў канфлікт, звязаны са спрэчкай аб правах на валоданне зямлёй у раёне Шэйх-Джара ва Усходнім Ерусаліме.

Баевікі з групоўкі ХАМАС, якая пануе ў сектары Газа, патрабавалі ад Ізраіля вывесці войскі з комплексу мячэці Аль-Акса, дзе 8 траўня сотні палестынскіх пратэстоўцаў, абураючыся праз пагрозу высялення іншых палестынцаў, атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў з сілавікамі.

10 траўня, праз некалькі хвілінаў пасля заканчэння тэрміну ўльтыматуму, ХАМАС пачаў наносіць удары па ізраільскай тэрыторыі.

За два наступныя дні баевікі выпусцілі больш за 1000 ракетаў. Большасць з іх перахопленая супрацьракетнай сістэмай Жалезны купал.

На фоне абстрэлаў абвастрылася міжэтнічнае супрацьстаянне ў Лодзе і Бат Яме; агрэсіўныя групы арабаў і габрэяў спрабавалі зладзіць пагромы. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў пра ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча ў горадзе Лод.

Ізраіль у адказ пачаў знішчэнне інфраструктуры ХАМАС і ліквідацыю кіраўнікоў групоўкі. З 12 да 15 траўня ў выніку авіяўдараў па сектары Газа былі знесеныя тры вышынныя будынкі, у якіх, паводле сцвярджэння Арміі абароны Ізраіля, размяшчаліся офісы і вузлы кіравання ХАМАС.

У ноч на 14 траўня Армія абароны Ізраіля паведаміла, што пачала сухапутную аперацыю ў сектары Газа, аднак гэта было непраўдзівым манеўрам; ЦАХАЛ нанёс масаваны ўдар па наземных цэлях і падземным тунэлях, якія выкарыстоўвалі тэрарысты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках