24 красавiка 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Сітуацыя ў Беларусі вельмі моцна нагадвае час блізкага краху Савецкага Саюза

11
Эканаміст: Сітуацыя ў Беларусі вельмі моцна нагадвае час блізкага краху Савецкага Саюза

Нават унутры сістэмы чыноўнікі бачаць яе дэградацыю і не збіраюцца пальцам аб палец ударыць.

«Калі ён бачыць, як усё працуе без яго неабходнасці паруліць, вядома, гэта выклікае як мінімум раздражненне, як максімум гнеў», – так каментуе незалежны аналітык, эканаміст Сяргей Чалы ў стрыме на канале «Чалы live» словы Лукашэнкі пра тое, што без дзяржавы нібыта немагчыма аднавіць пацярпелы ад пажару касцёл у Будславе.

На думку Чалага, у сітуацыі са зборам сродкаў на аднаўленне храма Лукашэнка зноў сутыкнуўся з тым, што грамадства жыве па-за кантролем, указамі, вокрыкамі:

«Ён убачыў, гэта галоўны ягоны страх, што грамадства пачынае жыць і самаарганізоўвацца без афіцыёзу. Цяперашняя сітуацыя, якую мы бачым, вельмі моцна нагадвае тое, што я назіраў падчас блізкага краху Савецкага Саюза, калі стала зразумела, што ніхто не хоча і ўнутры гэтай сістэмы ўкладвацца ў тое, каб прадаўжаць яе існаванне. Тое самае прыкладна адбывацца і цяпер. На фоне дэградацыі гэтай сістэмы ніхто не збіраецца пальцам аб палец ударыць, праца ідзе праз інэрцыю без таго, каб непасрэдна ў такім аўральным рэжыме Лукашэнку давялося апраўдвацца, і ў той самы час імгненна людзі самаарганізуюцца для няхай нават экстрэмальных рэчаў, але ў прынцыпе гэта прыкмета таго, што ніякага кіраўніцтва тут не трэба», – мяркуе Чалы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках