23 красавiка 2024, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Жыхары Сахаліна лапатамі збіраюць ікру на ўзбярэжжы

5
Відэафакт: Жыхары Сахаліна лапатамі збіраюць ікру на ўзбярэжжы

Здзіўляе мэта, з якой гэта ўсё робіцца.

Відэа, у рэальнасць якога цяжка паверыць, зняў жыхар Сахаліна Аляксей Бамбіза. У роліку, апублікаваным у Instagram, відаць, як мужчына на беразе збірае ікру селядца лапатай.

Морапрадуктамі (пласт таўшчынёй 10–15 сантыметраў) пакрытая ўся прыбярэжная паласа. Герой відэа збірае яе і грузіць у машыну. «Будзем на хлеб мазаць», – кажа ён, а жанчына за кадрам смяецца. Праўда, мужчына жартуе – ікру збіраюць, каб угнойваць агарод. У ежу яе ужываць небяспечна.

Як піша эколаг Зміцер Лісіцын, у гэтай з'яве няма нічога дзіўнага або страшнага. Гэта сведчанне багатых нераставых паходаў селядца, элемент жыццёвага цыклу. Яго ў сваёй кнізе «Марскія промыслы выспы Сахалін» у 1905 годзе апісваў навуковец Пётр Шміт.

Між тым у пачатку красавіка на Сахаліне назіраўся выкід селядца. Тады на бераг вынесла тоны рыбы. Такі марскі «падарунак» патлумачылі гібеллю селядца пасля нерасту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках