25 красавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан не паставіць Беларусі нафту ў траўні

14
Азербайджан не паставіць Беларусі нафту ў траўні
ФОТА: REUTERS

Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.

Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь у траўні праз адсутнасць запыту з беларускага боку. Пра гэта паведамляе euroradio.fm са спасылкай на намесніка начальніка Дэпартамента арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагіма Ахмедава.

Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.

- Наша супрацоўніцтва з Беларуссю ў пастаўках нафты прадаўжаецца. У той жа час, мы не парушаем міжнародных санкцый, - кажа Ібрагім Ахмедаў.

Магчыма, такая сітуацыя звязаная з тым, што Мазырскі НПЗ сыходзіць у чэрвені на рамонт. Раней планавалася, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне траўня. Менавіта туды павінен паступіць 1 мільён тон азербайджанскай нафты ў 2021 годзе. З гэтага аб'ёму Беларусь імпартавала за першы квартал 360,1 тысяч тон нафты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках