20 красавiка 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія плануе адкрыцца для турыстаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

Гішпанія плануе адкрыцца для турыстаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

У дзяржаве запускаюць кампанію папулярызацыі курортаў.

Гішпанія нацэленая на развіццё турыстычнага сектара, пацярпелага ад COVID.

На гэтым тыдні міністр турызму Гішпаніі Рэес Марота звярнуўся да іншаземцаў, паклікаўшы іх пачаць рыхтавацца да адпачынку ў Гішпаніі ўжо сёння.

Ён падкрэсліў, што сёння ўмовы ў краіне ўжо дазваляюць аднавіць як міжнародныя, так і ўнутраныя паездкі. Пра гэта паведамляе EURACTIV са спасылкай на заяву міністра.

У Гішпаніі спадзяюцца прыняць сёлета не менш за 45 мільёнаў замежных гасцей, што складае крыху больш за палову ад агульнай колькасці турыстаў у краіне да пандэміі ў 2019 годзе. Тады Гішпанія заняла другое месца сярод самых наведвальных у свеце краін, але планы на далейшае развіццё сектара перапыніла пандэмія.

Турызм як асноўны «рухавік» гішпанскай эканомікі ў 2019 годзе склаў блізу 12,4% ВУП краіны. Аднак, гатэльны і рэстаранны бізнэсы краіны значна пацярпелі падчас карантыну, як і ў мностве іншых краін.

Чакаецца, што так званы «лічбавы зялёны сертыфікат», прапанаваны ЕЗ, дапаможа прыцягнуць у краіну падарожнікаў, асабліва - на Канарскія, Балеарскія выспы і на ўзбярэжжы Коста дэль Соль - упадабаны кірунак турыстаў з Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.

Каб палегчыць складаную сітуацыю, урад Гішпаніі на гэтым тыдні разгарнуў рэкламную кампанію пад лозунгам «Вы заслугоўваеце Гішпанію» (You deserve Spain). З дапамогай кампаніі ў краіне хочуць расказаць пра разнастайнасць прапанаваных у Гішпаніі накірункаў для адпачынку - ад сонца і пляжу да зялёнага турызму і гарадскіх экскурсій для рознай турыстычнай аўдыторыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках