19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пазбавілі права правядзення этапу Кубка свету ў біятлоне

21
Беларусь пазбавілі права правядзення этапу Кубка свету ў біятлоне

Прэстыжныя біятлонныя спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах.

Міжнародны саюз біятланістаў наважыў не праводзіць у 2022 годзе этап Кубка свету IBU ў біятлоне ў Менску, паведамілі ў нядзелю ў арганізацыі, падае tut.by.

Прэстыжныя біятлонныя спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах, аднак у IBU перагледзелі графік стартаў сезона 2021/2022.

«Пастанова аб пераносе мерапрыемства была прынятая Выканаўчым камітэтам у святле цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя федэрацыі і іх каманды змаглі скласці свае планы», - гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам, стартавы этап Кубка адбудзецца не ў Кантыялахці (дзе пройдзе «менскі» этап), а ў швэдскім Эстэрсундэ (27-28 лістапада 2021-га). Другі этап Кубка таксама пройдзе ў Эстэрсундэ.

Нагадаем, раней з Менска быў перанесены чэмпіянат свету ў хакеі - сусветнае хакейнае першынство пройдзе з 26 траўня да 6 чэрвеня 2021 года ў Латвіі. Пазней Міжнародны саюз сучаснага пяціборства перанёс з Менска чэмпіянат свету ў пяціборстве і лазернаму бегу. У сакавіку стала вядома, што рэспубліка не прыме і камандны чэмпіянат Еўропы ў настольным тэнісе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках