19 красавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Чарльз хоча адкрыць доступ да каралеўскіх палацаў

Прынц Чарльз хоча адкрыць доступ да каралеўскіх палацаў

Букінгемскі палац і яго сады з'яўляюцца памяшканнямі, якія могуць быць адкрытыя цягам года.

Прынц Валійскі мае намер адкрыць каралеўскія палацы, калі ён стане каралём, каб прадэманстраваць грамадскасці больш шырокі доступ да афіцыйнага і прыватнага жытла манархаў.

Пра гэта паведамляе The Sunday Times.

Чарльз плануе ператварыць каралеўскія рэзідэнцыі Букінгемскі палац, Віндзарскі замак, Балмарал, Сандрынгем і Кларэнс-хаус з «прыватных у грамадскія».

Спадчыннік хоча, каб адкрытых для публікі месцаў было больш і каб яны адкрываліся шырэй і на больш працяглыя перыяды цягам года.

Да таго, як пандэмія каранавіруса прымусіла іх закрыць, часткі каралеўскіх рэзідэнцый былі адкрытыя для публікі, але некаторыя толькі ў пэўны час года.

Цяпер праводзяцца кансультацыі з удзелам каралеўскіх сямейнікаў.

У красавіку ўпершыню ў гісторыі быў арганізаваны продаж квіткоў на пікнік на лужках Букінгемскага палаца, аднак продаж давялося часова спыніць праз высокі попыт.

Дзяржаўныя пакоі Букінгемскага палаца, як правіла, адкрываюцца кожнае лета і дэманструюць тэматычныя выставы.

Букінгемскі палац і яго сады з'яўляюцца аднымі з памяшканняў, якія могуць быць адкрытыя цягам года, калі Чарльз стане каралём, у тым ліку, калі ён там будзе знаходзіцца.

Сёлета з траўня да верасня палац таксама будзе адкрыты, з невялікімі экскурсіямі, якія дазволяць людзям убачыць шмат яго пакояў, упрыгожаных скарбамі з Каралеўскай калекцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках