19 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыю зуброў з Белавежскай пушчы прадалі ў Расею

23
Партыю зуброў з Белавежскай пушчы прадалі ў Расею

Зуброў адправілі Кастрамскую вобласць.

Партыю зуброў 12 траўня адправілі Кастрамскую вобласць, паведамілі ў аддзеле аховы жывёльнага свету і паляўнічай гаспадаркі, паведамляе kp.by.

У нацпарку распавялі, што паводле вынікаў апошняга ўліку, папуляцыя еўрапейскага зубра ў Белавежскай пушчы цяпер налічвае 675 асобін. Зубр у Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу, жывёла знаходзіцца пад асаблівай аховай.

- Аднак, фактычная для нацыянальнага парку колькасць зуброў нашмат большая за аптымальную, што дазваляе рэалізоўваць дзікіх жывёл суб'ектам гаспадарання на тэрыторыі РБ і за мяжой, якія жадаюць займацца ўтрыманнем і развядзеннем зубра еўрапейскага ў напалову свабодных умовах, і якія маюць для гэтага неабходныя ўмовы ўтрымання, - тлумачаць продаж зуброў у нацпарку. Колькі зуброў з'ехалі ў Кастрамскую вобласць, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках