24 красавiка 2024, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерусаліме аўтамабіль заехаў у натоўп

У Ерусаліме аўтамабіль заехаў у натоўп

Вядома пра шэсць пацярпелых паліцыянтаў.

Ва Усходнім Ерусаліме сёння аўтамабіль пратараніў натоўп. Тэракт адбыўся ля дамаскай брамы ў раёне Шэйх-Джара, у выніку яго пацярпелі шэсць паліцыянтаў.

Пра гэта паведамляе выданне The Times of Israel.

Мясцовая паліцыя паведамляе, што траўмы атрымалі некалькі чалавек. Вядома аб 6 пацярпелых паліцыянтах.

Пацярпелых шпіталізавалі. Стан аднаго з іх ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, а іншых - як лёгкі.

Тэракт адбыўся за некалькі гадзін да пачатку масавых мерапрыемстваў з нагоды іудзейскага свята Шавуот.

Кіроўцу, які ўчыніў наезд, праваахоўнікі «абясшкодзілі». На месцы здарэння знаходзяцца ратавальнікі і медыкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках