29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў: Амбасада Расеі ў Чэхіі - гэта быў вялізны выведвальны хаб унутры ЕЗ

4
Венедыктаў: Амбасада Расеі ў Чэхіі - гэта быў вялізны выведвальны хаб унутры ЕЗ

Расея выкарыстоўвала сваё пасольства ў Чэхіі для выведкі ў Еўразвязе.

Расея выкарыстоўвала сваё пасольства ў Чэхіі для выведкі ў Еўразвязе, заявіў 15 траўня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» яе галоўны рэдактар Аляксей Венедыктаў.

Гаворка пра гэта зайшла пры абмеркаванні дыпламатычнага скандалу паміж Масквой і Прагай, падчас якога адбылася ўзаемная высылка супрацоўнікаў замежнапалітычных міністэрстваў.

«Пасольства Чэхіі будзе паралізаванае. Значна важней, што будзе паралізаваная амбасада Расеі ў Чэхіі. А амбасада Расеі ў Чэхіі - гэта быў вялізны выведвальны хаб унутры ЕЗ. Ён выконваў тую ж ролю, як прыблізна пасольства Расеі ў Арменіі. У Арменіі велізарная амбасада і Расеі, і ЗША, якая не адпавядае насельніцтву на квадратны кіламетр. І пасольства ўтыканае рознымі антэнамі, якія дасягаюць да Месяца і Марса, каб было зразумела», - сказаў Венедыктаў.

З ягоных слоў, «у Чэхіі расейская амбасада велізарная, фантастычная для такой краіны».

«Ну добра, цяпер будзем пераносіць у Славеніі якую-небудзь. ...Там што цікава ў Чэхіі. Што кіраўніцтва Чэхіі да гэтага канфлікту было цалкам сабе дружалюбным унутры ўрада ЕЗ, было цалкам сабе добразычлівым, палітычныя сілы, якія ўзначальваюць Чэхію, - да расейска-чэшскіх стасункаў. У адрозненне ад Польшчы і ад Грэцыі, ад Прыбалтыкі, ад чаго хочаце. і прэзідэнт [Чэхіі Мілаш] Зэман добра вядомы. І прэм'ер-міністр [Чэхіі Андрэй] Бабіш, які ўвесь час выступаў за дружбу, фройндшафт. І я так думаю, што гэта яшчэ спрацавалі і крыўды, канцэпцыя здрады. Былі нашы, сталі не нашы. Ударылі ў спіну», - патлумачыў галоўны рэдактар «Эха Москвы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках