20 красавiка 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Jerusalem Post: Паведамленне Ізраіля аб пачатку наземнай аперацыі было зробленае, каб завабіць чальцоў ХАМАС у тунэлі

The Jerusalem Post: Паведамленне Ізраіля аб пачатку наземнай аперацыі было зробленае, каб завабіць чальцоў ХАМАС у тунэлі

Вечарам 13 траўня ізраільскае войска пачало збіраць наземныя сілы ўздоўж мяжы з Газай.

Войска Ізраіля 14 траўня паведаміла, што пачало наземны наступ на сектар Газа. Аднак гэтая заява была нагодай, каб завабіць чальцоў палесцінскай групоўкі ХАМАС у тунэлі, а пасля - атакаваць, паведаміла 15 траўня выданне The Jerusalem Post.

Вечарам 13 траўня ізраільскае войска пачало збіраць наземныя сілы ўздоўж мяжы з Газай. Раней тым жа днём ЦАХАЛ заявіў, што наземны наступ на сектар Газа разглядаецца як рэальны варыянт прадаўжэння аперацыі «Вартавыя муроў».

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што кампанія супраць ХАМАС далёкая ад заканчэння і што Ізраіль рыхтуецца да новых дзеянняў.

У ноч на 14 траўня ў Twitter ізраільскага войска з'явілася паведамленне, у якім гаварылася, што паветраныя і наземныя войскі Ізраіля атакуюць сектар Газа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках