16 красавiка 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы выкралі з карткі віцебскага праграміста $5400 і пераканалі ўзяць крэдыт

15
Ашуканцы выкралі з карткі віцебскага праграміста $5400 і пераканалі ўзяць крэдыт

Афёру пракруцілі з дапамогай прыкладання.

Чарговай ахвярай ілжэ-супрацоўнікаў службы бяспекі банка стаў праграміст з Віцебску. Яму патэлефанавалі з незнаёмага нумара. Чалавек прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі аднаго буйнога банка. Пра здарэнне піша газета «Витьбичи».

Праз тэлефон праграмісту паведамілі, што хтосьці атрымаў доступ да яго карткі, сказалі чакаць званка іншага спецыяліста. Другі раз жыхару Віцебска патэлефанавалі ўжо праз інтэрнэт-мэсэнджар. «Спецыяліст банка» пераканаў праграміста ў тым, што хтосьці атрымаў доступ да ягонага банкаўскага рахунку і змяніў уліковыя звесткі. Для таго, каб ідэнтыфікаваць прыладу, трэба спампаваць і ўсталяваць дадатак - хлопец так і зрабіў. У міліцыі адзначаюць, што гэта досыць вядомае прыкладанне, яно прызначанае для забеспячэння аддаленага доступу да электронных прылад.

Увайшоўшы ў асабісты кабінет, ІТ-спецыяліст убачыў, што з карткі прапалі 5400 даляраў. Адразу пасля яму прыйшло паведамленне аб адмове крэдыту. Аферыст паведаміў, што гэта праца ашуканцаў: цяпер трэба падаць у розных банках заяўкі на атрыманне крэдыту. Маладзён зрабіў усё паводле інструкцыі: атрымаў блізу 9 тысяч рублёў крэдыту, залічыў іх на валютную картку. Суразмоўца з банка больш не ператэлефаноўваў. З карткі грошы прапалі. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.

У МУС рэкамендуюць не ўсталёўваць на кампутар ці смартфон праграмы і не выконваць ніякіх дзеянняў, якія тычацца фінансаў, на просьбу трэціх асоб. Работнікі банкаў ніколі не тэлефануюць кліентам праз мэсэнджары і не спрабуюць даведацца іх асабістую інфармацыю. Калі вы патрапілі ў такую сітуацыю, скрнчыце размову і звярніцеся ў свой банк па нумары, паказаным на абароце карткі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках