28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйныя нафтавыя кампаніі перасталі ў траўні пастаўляць нафту на «Нафтан»

4
Буйныя нафтавыя кампаніі перасталі ў траўні пастаўляць нафту на «Нафтан»

Санкцыі ЗША дзейнічаюць.

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі з пачатку траўня не пастаўляюць нафту на Наваполацкі НПЗ, сведчыць статыстыка, з якой азнаёміўся «Інтэрфакс».

Так, за 16 дзён траўня на «Нафтан» з Расеі пастаўлена 54,8 тысячы тон «іншымі нетракарыстальнікамі» (гэта значыць, якія не ўваходзяць, паводле тэрміналогіі афіцыйнай статыстыкі, у лік асноўных). Гэта на 20,7 тысячы тон на дзень менш у параўнанні з папярэднім месяцам.

На Мазырскі НПЗ з пачатку месяца пастаўлена 300 тысяч тон нафты з РФ (-1,2 тысячы тон да красавіка). Асноўнымі грузаадправіцелямі з'яўляюцца «Лукойл», «Газпром нафта» і «Раснафта», прычым дзве апошнія кампаніі павялічылі аб'ёмы ў параўнанні з мінулым месяцам.

Як паведамлялася, трубаправодныя пастаўкі нафты з РФ на НПЗ Беларусі ў траўні запланаваныя ў аб'ёме 608 тысяч тон, што ўдвая менш, чым у красавіку. Пры гэтым разбіўка паставак па кожнаму з заводаў - Мазырскага і Наваполацкага НПЗ - не ўдакладнялася.

Мінфінансаў ЗША 19 красавіка скасавала мараторый на санкцыі, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года, у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, напрыклад, НПЗ «Нафтан». Паводле інфармацыі Мінфіна, да заканчэння 45-дзённага перыяду 3 чэрвеня 2021 года дазваляюцца толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для заканчэння з імі супрацоўніцтва.

Асноўным пастаўшчыкамі на «Нафтан» у красавіку былі: «Раснафта» - 339 тысяч тон, «Сургутнафтагаз» - 204 тысячы тон, «Татнафта» - блізу 100 тысяч тон, «Башнафта» - 32 тысячы тон, «Руснафта» - менш за 10 тысяч тон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках