19 красавiка 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяносцы краіны, якая канае

7
Авіяносцы краіны, якая канае

Дык вось дзеля чаго ў Расеі падвышалі пенсійны ўзрост!

Улады Расеі абмяркоўваюць планы будаўніцтва трох авіяносцаў. Пачатковы кошт кожнага - 500 млрд руб. У працэсе будаўніцтва ён узрасце. Яшчэ трэба стварыць «перспектыўны карабельны палубны знішчальнік», піша тэлеграм-канал «Серпом По».

Пра гэта паведаміў Уладзімір Паспелаў, чалец калегіі Вайсковай прамысловай камісіі (ВПК) Расеі, чалец Марской калегіі пры ўрадзе. Пытанне мэтазгоднасці будзе абмяркоўвацца пры падрыхтоўцы праграмы ўзбраенняў на 2024-2033 гады.

Удзелу супольнасці ў абмеркаванні магчымых шалёных выдатаў не прадугледжваецца. Хоць грамадзяне і бізнэс плацяць падаткі, а мілітарысцкай баляванне плануецца за іх кошт. Народнага прадстаўніцтва, здольнага паставіць заслону фантазіям стратэгаў «яны здохнуць, а мы ў рай» - у Расеі няма.

Калі прымуць пастановы, то трэба даць Авіяносцам імёны - «Пенсія», «Абнуленне», «Пуцін». Гонка ўзбраенняў жарэ Расею жыўцом. «Ты, вядома, адразу ў рай, але я не думаю, што таксама...»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках