24 красавiка 2024, Серада, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Ізраіля збіла загадкавы беспілотнік на поўначы краіны

Войска Ізраіля збіла загадкавы беспілотнік на поўначы краіны

Яго абломкі былі сабраныя і перададзеныя спецыялістам для вывучэння.

Неапазнаны беспілотны лятальны апарат быў заўважаны паблізу ізраільскай мяжы ў раёне даліны Эмек ха-Мааянот, недалёка ад Бейт-Шэана.

Пра гэта паведаміў раніцай у аўторак, 18 траўня, сайт 12 тэлеканала, са спасылкай на прэс-службу ЦАХАЛа. Беспілотнік быў збіты, а яго абломкі сабраныя і перададзеныя спецыялістам для вывучэння, піша detaly.co.il.

Гэта першы выпадак за час супрацьстаяння ў сектары Газа, калі беспілотнік быў перахоплены на поўначы краіны. Дагэтуль ЦАХАЛ рэгулярна перахопліваў беспілотнікі, выпушчаныя з сектара Газа. Так на 15 траўня там было збіта 6 дронаў. ХАМАС таксама пацвярджае, што беспілотнікі атакавалі газавую платформу ў моры ля Ашкелона.

ХАМАС пачаў выкарыстоўваць дроны ў аперацыі «непарушная скала» ў 2014 годзе. Тэрарысты сцвярджалі, што першая місія была паспяховай, і іх беспілотнік праляцеў над будынкам міністэрства абароны ў Тэль-Авіве. БПЛА, якія выкарыстоўваюцца ХАМАСам - іранская распрацоўка, але яны не такія складаныя і небяспечныя, як БПЛА хусітаў у Емене, з дапамогай якіх тыя вельмі эфектыўна атакуюць мэты ў Савудаўскай Арабіі. Іран спрабуе перадаць гэтыя тэхналагічныя веды інжынерам вайсковага крыла ХАМАС.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках