24 красавiка 2024, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі напоі будуць прадавацца ў папяровых бутэльках

1
У Фінляндыі напоі будуць прадавацца ў папяровых бутэльках
Фота: Stora Enso / Handout

У такіх экалагічных бутэльках будуць прадавацца і тэхнічныя вадкасці.

У Фінляндыі з 2022 года будуць вырабляць бутэлькі для напояў з экалагічнага цэлюлознага валакна, якое звычайна выкарыстоўваецца для вытворчасці паперы. На такія бутэлькі ў Фінляндыі пяройдуць буйныя міжнародныя кампаніі, якія вырабляюць у тым ліку салодкія газаваныя напоі, піша сайт «Еўрапульс».

Акрамя таго, у такіх экалагічных бутэльках будуць прадавацца і тэхнічныя вадкасці.

Біяраскладальны матэрыял гэтых бутэлек дазволіць перапрацоўваць іх для другаснага выкарыстання.

За апошнія 15 гадоў выкарыстанне другаснай сыравіны ў эканоміцы ЕЗ вырасла ў 1,5 раза.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках