25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады панічна баяцца Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

5
Улады панічна баяцца Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

Незаконнае судзілішча над героямі Беларусі праходзіць у паскораным рэжыме.

Суд над актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і Паўлам Севярынцам у Магілёве праходзіць у паскораным рэжыме, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Так званыя «судовыя пасяджэнні» праходзяць кожны дзень з раніцы да вечара. Чакаецца, што прысуд будзе вынесены да канца траўня, паведамляюць сваякі палітвязняў.

Таксама стала вядома, што актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» паставілі на ўлік як «схільных да экстрэмізму».

Нагадаем, 12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся працэс паводле справы Паўла Севярынца, актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага, Дзмітрыя Казлова, Паўла Юхневіча і Андрэя Войніч і актывісткі Ірынай Шчаснай.

Крымінальная справа разглядаецца ў закрытым рэжыме, у залу суда не пусцілі нават блізкіх сваякоў. Тых, хто прыйшоў падтрымаць палітвязняў, разагналі з дапамогай АМАПу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках