25 красавiка 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніца АБСЕ заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх журналістаў

5
Прадстаўніца АБСЕ заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх журналістаў
ТЭРЭЗА РЫБЕЙРА

Афіцыйны Менск заклікалі выконваць свае міжнародныя абавязацельствы.

Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра выказалася з нагоды апошніх выпадкаў пераследу журналістаў у Беларусі, піша сайт тэлеканала «Белсат».

У заяве Рыбейры згадваецца затрыманне фотакарэспандэнткі Таццяны Капітонавай (пакараная 10 днямі адміністрацыйнага арышту), журналісткі TUT.by Любові Каспяровіч (15 дзён арышту), магілёўскіх журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча (кожны атрымаў па 20 дзён арышту).

Рыбейра заклікае ўлады Беларусі «пераламаць негатыўную тэндэнцыю» і выконваць свае абавязкі ў рамках АБСЕ.

«Тое, як улады Беларусі ставяцца да работнікаў СМІ, па-ранейшаму выклікае сур'ёзную трывогу і нароўні з іншымі трывожнымі падзеямі, звязанымі са свабодай СМІ ў краіне ў апошнія месяцы, сур'ёзна ставіць пад пагрозу фундаментальнае права чалавека на свабоду выказвання меркавання», - адзначыла яна.

«Я заклікаю ўлады спыніць пераслед журналістаў і вызваліць усіх зняволеных», - заявіла Рыбейра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках