24 красавiка 2024, Серада, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў

19
У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў

Усяго будзе задзейнічанае да 100 адзінак тэхнікі.

Пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі УС генерал-маёра Генадзя Казлоўскага пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў Узброеных сіл Беларусі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«Да праверкі прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет «Кропка-У», рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланэз», «Смерч», «Ураган». Усяго будзе задзейнічанае да 100 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек асабовага складу», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Пасля выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі воінскія часткі і падраздзяленні адправяцца на палігоны Узброеных сіл для выканання вучэбна-баявых задач. Скончыцца праверка кантрольнымі заняткамі ў нанясенні ракетных удараў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках