20 красавiка 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі: Нашы патрабаванні нязменныя

5
Сяргей Дылеўскі: Нашы патрабаванні нязменныя
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ
ФОТА: TUT.BY

Каб іх выканаць, трэба абвсціць страйк.

Сёння адзін з лідараў страйкаму на Менскім трактарным заводзе Сяргей Дылеўскі заявіў аб стварэнні «Беларускага аб'яднання працоўных», а таксама зачытаў яго маніфест:

- Рабочыя - аснова ўсякай дзяржавы. На нас трымаецца эканоміка краін. Дзякуючы нашаму голасу прэзідэнты становяцца абранымі. Мы выбіраем, якім шляхам будзе развівацца дзяржава. І нас не задавальняе той шлях, па якім рухаецца Беларусь цяпер.

Гэта наш голас не палічылі важным. Гэта нашу працу не паважаюць. Гэта нас і нашых дзяцей саджаюць у турмы і збіваюць.

Мы - аб'яднанне рабочых Беларусі - супраць.

Нашы патрабаванні:

- Вызваленне ўсіх палітвязняў і нявінна асуджаных.

- Адстаўка Лукашэнкі і правядзенне новых, сумленных выбараў.

- Расследаванне і пакаранне ўсіх вінаватых у катаваннях над мірным насельніцтвам.

Як мы гэтага даможамся?

Для гэтага нам неабходна выйсці на страйк. Усім разам, ва ўсёй краіне, адзін раз і датуль, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя.

Што мы робім пасля перамогі над рэжымам?

Нам давядзецца справіцца з яго наступствамі: агідныя ўмовы працы, паўразваленыя заводы, гнілая тэхніка і многае іншае.

Мы абвяшчаем страйк не проста для таго, каб скінуць рэжым. Мы робім гэта для таго, каб на яго руінах пабудаваць новую Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках