23 красавiка 2024, aўторак, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем'і лідараў ХАМАС бягуць у Егіпет

Сем'і лідараў ХАМАС бягуць у Егіпет
Фота: AP/Adel Hana

За апошні дзень ЦАХАЛ атакаваў 12 дамоў верхаводаў тэрарыстаў.

Пасля разбуральных нападаў на дамы лідараў ХАМАС сем'і тэрарыстаў накіраваліся ў Егіпет. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Аль-Арабія». Акрамя таго, егіпецкія ўлады адчынілі памежны пераход Рафах для ўсіх, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе ў сектары Газа, піша 9tv.co.il.

Каір запатрабаваў на некалькі гадзін цалкам спыніць агонь «у інтарэсах грамадзянскага насельніцтва». У Арміі абароны Ізраіля заявілі пра намер прадоўжыць атакі на аб'екты, размешчаныя ў прэстыжным раёне Газы. Таксама будуць прадоўжаныя і бамбаванні падземнай інфраструктуры тэрарыстаў.

За апошні дзень ЦАХАЛ атакаваў 12 дамоў верхаводаў ХАМАС. Сярод іх дамы намесніка камандзіра паўночнай брыгады Газы, камандзіра роты рэзервовага батальёна ў Хан-Юнісе і камандзіра роты рэзервовага батальёна тэрарыстычнай групоўкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках