19 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі: Крым будзе свабодным!

16
Уладзімір Зяленскі: Крым будзе свабодным!
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Відэазварот.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэазварот да Дня памяці ахвяраў генацыду крымска-татарскага народа, піша «Новое время».

«Сёння кожны з нас падзяляе разам з вамі гэты боль, а значыць, сёння крымскіх татараў ва Украіне становіцца як мінімум 40 мільёнаў. І як адна краіна і адна сям'я мы кажам сёння не «яны», а «мы». Мы не забудзем, як нас выгналі з уласнага дома і везлі некалькі тыдняў за тысячы кіламетраў ад яго, як мы змаглі вярнуцца толькі праз 45 гадоў, як мы не пазналі родны дом, дзе былі сцёртыя гістарычныя назвы і помнікі», - заявіў прэзідэнт у сваім відэазвароце.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што «мы не даруем, што праз 70 гадоў мы былі вымушаныя зноў пакінуць свой дом праз расейскую анэксію», а тых, хто застаўся пераследуюць і пазбаўляюць свабоды акупацыйныя ўлады.

Прэзідэнт працытаваў пачатак гімна крымска-татарскага народа: «Я поклявся прытулак обмити в е ран твоїх, народзе мій» і заявіў, што праз 77 гадоў пасля дэпартацыі крымскіх татараў і праз сем гадоў пасля анэксіі Крыма «мы ведаем дакладна: раны не зажылі», бо «час не лечыць» і «словы не дапамагаюць».

Ён нагадаў, што ў памяць аб мужнасці крымчукоў, якія падтрымалі адзінства Украіны на мітынгу ў Сімферопалі 26 лютага 2014 года, заснаваны Дзень супраціву акупацыі Крыма і Севастопаля.

Зяленскі заявіў, што падпісаў указ аб захадах у дэакупацыі і рэінтэграцыі паўвострава, сярод якіх стратэгія развіцця крымска-татарскай мовы да 2032 года.

Акрамя таго, прэзідэнт нагадаў пра Крымскую платформу, створаную для абароны правоў крымчукоў Украінай і міжнароднай супольнасцю, першы саміт якой адбудзецца 23 жніўня.

Зяленскі адзначыў, што ў зацверджанай Стратэгіі дэакупацыі і рэінтэграцыі Крымскага паўвострава галоўным прыярытэтам з'яўляецца аднаўленне і забеспячэнне правоў крымскіх татараў як карэннага народа.

«І сёння я ўношу на разгляд парламента неадкладны законапраект «Аб карэнных народах» (Украіны - рэд.). Упэўнены, што ў сціснутыя тэрміны дэпутаты разгледзяць і замацуюць статус карэнных народаў Украіны, напрыклад, крымскіх татараў», - паведаміў прэзідэнт.

Зяленскі таксама сказаў у сваім відэазвароце, што ўкраінцы павінны навучыцца ў крымскіх татараў веры ў тое, што Крым вернецца ва Украіну.

«Вечная памяць усім ахвярам генацыду крымска-татарскага народа! Схіляючы перад імі галовы, з надзеяй на перамогу справядлівасці і праўды ўкраінцы разам з крымскімі татарамі сёння кажуць: Крым будзе свабодным! Къырым сербест оладжакъ!», - скончыў Зяленскі свой відэазварот.

18 траўня - Дзень памяці ахвяр генацыду крымска-татарскага народа.

Фармальнай прычынай дэпартацыі крымскіх татараў, якая пачалася ў гэты дзень у 1944 годзе, стала тое, што цэлы народ крымскіх татараў прызналі «здраднікамі радзімы» - савецкая ўлада абвінаваціла іх у нібыта масавым супрацоўніцтве з нацысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны.

З 18 да 20 траўня 1944 года савецкая ўлада дэпартавала больш за 183 тысячы крымскіх татараў, да 1947 года колькасць дэпартаваных узрасла да 238 тысяч, 110 тысяч ці 46% з іх падчас дэпартацыі або ў першыя гады пасля яе памерлі ад голаду і хвароб.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках