25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка «Белсату»: Анжэліка Борыс адмовілася ад свабоды наўзамен на дэпартацыю

12
Дырэктарка «Белсату»: Анжэліка Борыс адмовілася ад свабоды наўзамен на дэпартацыю
АНЖЭЛІКА БОРЫС
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі адмовілася ад угоды з уладамі.

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы ў «Фэйсбуку» распавяла, што кіраўніцы «Саюза палякаў» Анжэліцы Борыс, якая знаходзіцца ў турме, прапаноўвалі ўгоду: яе гатовыя былі выпусціць на свабоду ўзамен на згоду аб дэпартацыі з Беларусі ў Польшчу. Аднак яна адмовілася.

Яна таксама распавяла, што, магчыма, аналагічная прапанова была зробленая Анджэю Пачобуту і ён таксама адмовіўся.

Генпракуратура Беларусі 25 сакавіка паведаміла пра распачынанне ў дачыненні да старшыні Саюза палякаў Анжэлікі Борыс і іншых асоб крымінальнай справы паводле ч.3 арт.130 КК (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама ў рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб). Фігурантам пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго паводле гэтага артыкула раней было затрымана пяць прадстаўнікоў Саюза палякаў. Акрамя Анжэлікі Борыс гэта Анджэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава. Ціск зазнаюць таксама польскія адукацыйныя цэнтры - у іх праводзіліся праверкі, а польская школа ў Берасці была ліквідаваная. Польскія ўлады абвінавачваюць Беларусь у пераследзе палякаў паводле этнічнай прыкметы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках