17 красавiка 2024, Серада, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградскай вобласці перахапілі партыю беларускіх цыгарэт

6
У Калінінградскай вобласці перахапілі партыю беларускіх цыгарэт

Расейскія мытнікі канфіскавалі 151 тысячу пачкаў.

У Расеі супрацоўнікі Калінінградскай мытні выявілі партыю цыгарэт на грузавым складзе ў пасёлку Храброве. Цыгарэты марак CREDO, DOVE, NZ і Minsk capital MS не мелі расейскіх акцызных марак, знака абарачэння на тэрыторыі ЕАЭС і маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі, паведамляе Калінінградская абласная мытня.

З размешчанай на пакаванні інфармацыі вынікала, што цыгарэты вырабленыя ў Беларусі. Усяго была канфіскаваная амаль 151 тысяча пачкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках