19 красавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ раскрыла схему кантрабанды паліва з Беларусі і Расеі на $3,65 мільёна

4
СБУ раскрыла схему кантрабанды паліва з Беларусі і Расеі на $3,65 мільёна
ФОТА: СБУ

Паводле папярэдніх звестак, пастаўкі вяліся ў 2020-21 гадах.

Служба бяспекі Украіны выявіла схему нелегальных паставак паліва з Беларусі і Расеі на суму блізу 3,65 мільёнаў даляраў.

Аператыўнікі ўстанавілі, што прадукцыя пастаўлялася на адрас шэрагу камерцыйных структур без выплаты мытных падаткаў і акцызаў. Пазбягання падаткаў, паводле версіі СБУ, камерсанты дамагаліся з дапамогай заніжэння ў дакументах змяшчэння метылавага спірту ў прадукцыі, паведамляе прэс-служба СБУ.

Паводле папярэдніх звестак, пастаўкі вяліся ў 2020-21 гадах на суму блізу 3,65 мільёнаў даляраў.

Структуры, якія атрымлівалі прадукцыю, непасрэдна перапрацоўкай не займаліся, не знаходзіліся па адрасах рэгістрацыі, а заснавальнікам, дырэктарам і бухгалтарам выступала адна і тая ж асоба. Арганізатары схемы перапрацоўвалі імпартаваны тавар на нелегальных міні-НПЗ у сурагатныя гаруча-змазачныя матэрыялы. Затым паліва прадавалася за гатоўку без афармлення бухгалтарскіх дакументаў.

Падчас ператрусаў у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Луганскай абласцях канфіскаваныя пячаткі 300 фіктыўных фірмаў, гатоўка, абсталяванне для перапрацоўкі, метылавы спірт, хімічныя дабаўкі і гатовы сурагат агульным аб'ёмам, большым за 1 тысячу тон.

У прэс-службе СБУ ўдакладнілі, што адзін з ператрусаў праводзіўся ў доме, дзе пражывае мэр Кіева Віталь Клічко. Там былі выяўленыя дакументацыя і пячаткі 68 юрыдычных асоб, фінансава-гаспадарчая дакументацыя задзейнічаных у супрацьпраўнай схеме кампаній, кампутарная тэхніка і няўлічаныя сродкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках