23 красавiка 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгія пераадолела адзнаку 40% прышчэпленых першай дозай

4
Бельгія пераадолела адзнаку 40% прышчэпленых першай дозай

На прышчэпку ўжо запрашаюць людзей ва ўзросце ад 46 гадоў.

У Бельгіі прынамсі першую дозу вакцыны ад каранавіруса атрымалі ўжо больш за 40% насельніцтва краіны.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Le Soir, пра гэта сведчаць апошнія звесткі ад органаў аховы здароўя.

Прышчэпкі прынамсі першай дозай вакцыны зрабілі 4 млн чалавек, што складае больш за 40% дарослага насельніцтва краіны. З іх 1,3 млн прышчапіліся ўжо двойчы.

На прышчэпку ўжо запрашаюць людзей ва ўзросце ад 46 гадоў, а 41-гадовыя могуць станавіцца ў чаргу.

Адзначым, Бельгія - сярод першых краін ЕЗ, якія пераадолелі адзнаку 40% прышчэпленых першай дозай, разам з Фінляндыяй і Аўстрыяй (калі не браць пад увагу Вугоршчыну, у якой паказчык 55% стаў магчымым дзякуючы незарэгістраваным у ЕЗ вакцынам). Амаль дасягнулі 40% таксама Нямеччына і Швэцыя.

Федэральны прадстаўнік у пытаннях каранавіруса Іў Ван Летэм заявіў, што колькасць новых заражэнняў, шпіталізацыі і смерцяў ад каранавіруса прадаўжае стабільна зніжацца і да канца траўня Бельгія павінна дасягнуць сваёй прамежкавай мэты - менш за 500 шпіталізаваных каранавірусных хворых у рэанімацыі.

На тыдні з 11 да 17 траўня агулам за дзень шпіталізавалі 133 чалавекі, што на 17% менш, чым за папярэдні тыдзень, а ў гэты панядзелак новых шпіталізаваных упершыню з 21 лютага было менш за сотню на дзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках