29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2020 год разбурыў усе ранейшыя ўстаноўкі беларускага рэжыму

11
2020 год разбурыў усе ранейшыя ўстаноўкі беларускага рэжыму
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Ідэалагічная бурбалка лопнула.

Палітолаг Валерый Карбалевіч у артыкуле «Свободных новостей» разважае пра вынікі беларускага пратэсту для рэжыму:

- 2020 год разбурыў усе ранейшыя ідэалагічныя наратывы беларускага рэжыму. Вобраз Беларусі як выспы стабільнасці, парадку, міру, бяспекі ператварыўся ў сваю супрацьлегласць. Цяпер наша краіна - гэта абложаная цытадэль. І ўжо пагатоў цяжка сёння казаць пра Беларусь, як эканамічнага тыгра, краіну-міратворцу, донара рэгіянальнай бяспекі.

У ранейшыя гады жорсткі аўтарытарызм, перманентныя палітычныя рэпрэсіі беларускі афіцыёз апраўдваў той гістарычнай місіяй, якую ўвасабляў Лукашэнка. Бо ён прапанаваў мадэль постсавецкай трансфармацыі, альтэрнатыўную тым, што ўзялі на ўзбраенне іншыя постсацыялістычныя краіны. І доўгі час даводзіў яе паспяховасць.

Дык вось 2020 год нанёс скрышальны ўдар па гэтай альтэрнатыве. Ён разбурыў праект, заснаваны на ілюзіі, што можна забяспечыць развіццё без дэмакратычнай трансфармацыі, кансервуючы асноўныя элементы савецкага мінулага. На гэты праект так ці інакш арыентаваліся многія левыя і антызаходнія сілы на постсавецкай прасторы і не толькі.

Цяпер гэты ідэалагічная бурбалка лопнула. Народны пратэст 2020 года выштурхаў Лукашэнку на «няправільны бок гісторыі». І ён не можа сказаць, услед за Фідэлем Кастра, што «гісторыя мяне апраўдае». (Дарэчы, сам Фідэль таксама ў сваёй гістарычнай бітве саступіў).

Таму ў цяперашняй сітуацыі, здавалася б, што для прадухілення новага выбуху пратэсту, зняцця грамадскай напружанасці неабходна ўжыць некаторыя прэвентыўныя захады, з дапамогай рэформаў пагасіць прычыны незадаволенасці, зрабіць жэсты насустрач чаканням большасці насельніцтва.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках