20 красавiка 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава – у ІЧУ на Акрэсціна

12
Галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава – у ІЧУ на Акрэсціна
МАРЫНА ЗОЛАТАВА
ФОТА: НАТАЛЛЯ ФЯДОСЕНКА / ТАСС

У ізалятары знаходзяцца таксама яе намесніца Вольга Лойка і журналістка Алена Талкачова.

У цэнтральным офісе tut.by прадаўжаецца ператрус. Супрацоўнікі, якія раніцай прыйшлі на працу, не выходзяць на сувязь. Таксама вядома, што ператрус зладзілі ў галоўнай рэдактаркі партала Марыны Золатавай, яна знаходзіцца ў ДФР. Аператыўнікі прыходзілі і да іншых супрацоўнікам кампаніі. У некаторых рэдактараў канфіскавалі тэхніку, але яны знаходзяцца на волі ў статусе сведак. Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя як мінімум 12 супрацоўнікаў «Тутбаі Медыя».

Са словаў мужа галоўнай рэдактаркі tut.by Марыны Золатавай, адваката да яе не пусцілі, таму што сёння не будзе следчых дзеянняў. Наколькі зразумеў яе муж, яна ў статусе падазраванай. Золатавай сказалі, што яе адвязуць на Акрэсціна, паведамляе tut.by.

Журналістка tut.by Алена Талкачова дастаўленая ў ІЧУ на Акрэсціна. Як і Вольга Лойка, яна затрыманая на 72 гадзіны.

Таксама стала вядома, што на 72 гадзіны затрыманая намесніца галоўнага рэдактара tut.by Вольга Лойка. Яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Яе працэсуальны статус пакуль невядомы. Вольга з раніцы была ў офісе рэдакцыі, там яе і затрымалі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках