19 красавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Сітуацыя ў краіне вострая, далей будзе бунт

28
Станіслаў Шушкевіч: Сітуацыя ў краіне вострая, далей будзе бунт
Станіслаў Шушкевіч
Фота: Charter97.Org

Пенсіянеры і ўлада.

Фінансавая кампанія Blacktower Group склала рэйтынг еўрапейскіх краін для выхаду на пенсію. Беларусь у гэтым спісе на апошнім месцы, што робіць яе найгоршай краінай Еўропы для пенсіянераў. Сайт Charter97.org папрасіў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча ацаніць вынікі гэтага рэйтынгу:

- Адназначна згодны c гэтымі высновамі, але трэба разумець, што ў Беларусі ёсць дзве катэгорыі пенсіянераў: чыноўніцкая эліта, генеральская, якая набліжаная да ўлады і ўсе астатнія. Улады старанна хаваюць сумы пенсій, бо гэтая эліта мае зусім іншыя даходы на пенсіі, а ва ўсіх астатніх яны мізэрныя.

Выходзіць, што ўсім трэба перапрацоўваць у гаспадарцы, саджаць і збіраць ураджай, назапашваць на зіму. Гэта яшчэ хто ў стане, а тыя, хто не могуць, то проста гаруюць. Камісія зрабіла правільна, што прызнала нашу пенсійную сістэму самай горшай у Еўропе.

- Як сёння ў сваёй масе жывуць беларускія пенсіянеры? Ці можна назваць іх лёс выжываннем?

- Вы ведаеце, я ведаю шмат прыкладаў, але не хацелася б разбіраць асабістыя жыцці людзей. Я скажу так: насельніцтва жыве бедна, лепш, чым пасля вайны, але вельмі-вельмі дрэнна. Асабліва калі параўноўваць з Эстоніяй, Польшчай, Латвіяй і іншымі краінамі. Немагчыма параўноўваць нашы мізэрныя пенсіі з краінамі Еўразвязу.

- У Беларусі трэці месяц запар падаюць рэальныя пенсіі. Адной з прычын называюць інфляцыю. Наколькі моцна вы адчуваеце інфляцыю сёння?

- Гэта моцна адчувае мая жонка, за апошнія тры месяцы харчовыя прадукты падаражэлі ўдвая.

- Як скараціліся рэальныя магчымасці пенсіянераў і беларускіх сем'яў у цэлым у сувязі з абвастрэннем эканамічнага крызісу ў краіне?

- Яны настолькі вострыя, што абвастрацца няма куды. Далей будзе бунт. Лукашэнка ездзіць да Пуціна выпрошваць ўсякія там грошы, каб закрыць дзіркі ў бюджэце, але толькі гэтыя фінансы пойдуць на баляванне адных, а нам дастануцца нікчэмныя пенсіі. Колькасць тых, хто раскашуе ў Беларусі малая, але ўлады на іх падтрымліваюць.

Разумееце, у нашай краіне такая сітуацыя, што высокакваліфікаваны спецыяліст атрымлівае столькі ж, колькі нікчэмны навабранец АМАПу, а ён фактычна займаецца бандытызмам. Гэта і ператрусы, і затрыманні, і катаванні. Хацелася б адзначыць, што ўсе гэтыя факты самавольства фіксуюцца, ёсць структура, якая займаецца гэтай дзейнасцю, але я не буду выдаваць яе.

- Ці можна чакаць, што Лукашэнка аддасць беларускія флагманы-прадпрыемствы, каб былі грошы на пенсіі?

- Лукашэнка аддасць усё што хочаце, каб захаваць сваю ўладу. Ён паступова гэта робіць на працягу ўсіх гадоў. У яго няма ніякіх прынцыпаў, гэта антыбеларускі кіраўнік.

Нядаўна Генеральны пракурор сказаў, што мы ратуемся ад карычневай чумы, нібыта ад нацызму, але няма ніякіх яго прыкмет у беларускім грамадстве. Гэта можа казаць толькі пра непісьменнасць, неабдуманасць або поўную падпарадкаванасць нейкі ідэалогіі. Паглядзіце на тое, як пагарджаюць нашай роднай беларускай мовай. Няма велізарнай колькасці дакументаў на беларускай мове, хоць у нас раўнапраўе дзвюх моў.

- Беларускія пенсіянеры, якія раней уважаліся за аснову электарату Лукашэнкі, актыўна выходзілі на маршы летам і ўвосень 2020 года і працягваюць удзельнічаць у «партызанскіх» акцыях. Што змянілася ў настроях старэйшага пакалення беларусаў?

- Старэйшае пакаленне зразумела, што гэта хлусня, супраць якой абавязкова трэба супрацьстаяць. Гэта ж разумныя людзі. Калі пенсіянеры выйшлі, значыць, яны супраць гэтай сістэмы і трэба мяняць уладу, якая фальсіфікуе выбары і трымаецца за кошт хлусні. У нас нелегітымны кіраўнік, гэта і дурню зразумела.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках