Мікалая Статкевіча этапавалі ў гомельскую калонію
6- 20.05.2021, 18:17
- 10,328
У Гомель маглі перавесці і Сяргея Ціханоўскага.
Мікалая Статкевіча этапавалі ў гомельскую калонію. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
Раней стала вядома, што са следчай турмы №8 Жодзіна ў СІЗА №3 Гомеля этапавалі Ігара Лосіка. Адамовіч лічыць, што ў Гомель ужо маглі перавесці і Сяргея Ціханоўскага. «Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца яшчэ да «суда», які будзе разглядаць іх «сумеснае злачынства», - піша яна.
Пра тое, што Статкевіча будуць судзіць разам з Ціханоўскім і Лосікам, стала вядома ў красавіку. Кожнага з іх абвінавачваюць па частцы першага артыкула 293-га Крымінальнага кодэкса («аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады»). Усе трое прызнаныя палітвязнямі.
Матэрыялы крымінальнай справы займаюць 110 тамоў. Яе будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.