25 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загаварылі пра дэфіцыт бензіну і забарону на экспарт паліва

3
У Расеі загаварылі пра дэфіцыт бензіну і забарону на экспарт паліва

Чым гэта абернецца для Беларусі?

Гэтым летам праз пандэмію адпачынак у шэрагу турыстычных краін па-ранейшаму будзе недаступны і для беларусаў, і для расейцаў. Нічога не застаецца, як пераключыцца на ўнутраны турызм, піша kp.by.

Шмат хто аддае перавагу падарожнічаць на аўтамабілі. Экспэрты Расейскага паліўнага саюза, які аб'ядноўвае сетку АЗС, мяркуюць, што расейцы ў курортны сезон могуць сутыкнуцца з дэфіцытам бензіну. Попыт на бензін можа вырасці, паводле ацэнак экспэртаў, на 10-20%. І каб насыціць рынак Расеі палівам, неабходна тэрмінова ўжываць захады, аж да забароны экспарту бензіну да 1 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў лісце кіраўніка паліўнага саюза Яўгена Аркушы, які ён накіраваў на адрас віцэ-прэм'ера Расеі Аляксандра Новака, паведамляе РІА «Новости».

Міністэрства энэргетыкі Расеі адрэагавала на ліст трэйдараў і дало рэкамендацыю нафтавым кампаніям нарасціць пастаўкі бензіну на біржу. На сайце ўстановы таксама паведамляецца, што «ўвод часовага мараторыя на экспарт паліва за межы РФ разглядаецца толькі ў якасці крайняга захаду рэагавання і ўплыву на рынкавую сітуацыю».

- Гэта тэма даўно мусіруецца, і заўсёды ёсць падстава пагаварыць аб дэфіцыце ці рэзкім падаражанні паліва - то пасяўная, то курортны сезон. Але ў нас усё ідзе паводле плану, заводы працуюць у штатным рэжыме, так што давайце не будзем займацца футуролагаў, - пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. - Сітуацыя на паліўным рынку маніторыцца ўвесь час, а аб'ём вытворчасці бензіну задавальняе попыт на яго.

Што тычыцца коштаў паліва, то яны мяняюцца ў залежнасці ад кошту нафты на сусветным рынку. За пяць месяцаў гэтага года цэны мяняліся 14 разоў, і заўсёды ў бок падвышэння на 1 капейку. Апошняе падаражанне адбылося 13 траўня. Цяпер літр цэннік на запраўках выглядае так (цэны ўказаныя за 1 літр паліва):

АІ-98 - 2,16 руб,

АІ-95 - 1,94 руб,

АІ-92 - 1,84 руб,

ДТ - 1,94 руб.

Паводле інфармацыі «Белнафтахіма», у першай дэкадзе траўня сярэдняя каціроўка нафты склала 69,2 даляра за 1 барэль і вырасла ў дачыненні да студзеня гэтага года на 26%. А кошты паліва ў Беларусі з пачатку года павялічыліся на 7%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках