25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы кінуліся купляць аўтамабілі ў крэдыт

4
Расейцы кінуліся купляць аўтамабілі ў крэдыт
ФОТА: ТАСС

Усяму віной - падаражанне аўтамабіляў.

Расейскія банкі ў красавіку 2021 года выдалі звыш 87 тысяч аўтакрэдытаў, што ў шэсць разоў больш, чым у тым жа месяцы 2020 года, калі былі ўведзеныя абмежавальныя захады. У параўнанні з сакавіком 2021 года выдачы выраслі на 19%, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аб'яднанага крэдытнага бюро (АКБ), паведамляе ТАСС.

«Рэкордныя выдачы аўтакрэдытаў тлумачацца некалькімі чыннікамі: па-першае, у продажы пасля працяглага дэфіцыту з'явіліся амаль усе папулярныя аўтамабілі, а грамадзяне змаглі задаволіць адкладзены попыт. Па-другое, праз моцны рост кошту аўтамабіляў павялічылася дзель грамадзян, якія могуць дазволіць сабе такую буйную куплю толькі ў крэдыт», - падае прэс-служба словы генеральнага дырэктара бюро Артура Аляксандровіча.

Са звестак АКБ, у параўнанні з красавіком 2020 года найбольшы рост выдачаў сярод 30 рэгіёнаў, якія ў лідарах у колькасці выдадзеных аўтакрэдытаў, зафіксаваны ў Маскве і Маскоўскай вобласці (у 16 разоў), Краснадарскім краі (у 13 разоў), а найменшы - у Арэнбургскай (у чатыры разы), Новасібірскай (у тры разы) і Кемераўскай (у два разы) абласцях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках