12 траўня 2021, Серада, 14:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС на сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

1
Кіраўнікі МЗС на сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Таксама адной з прыярытэтных тэм была кітайская пагроза.

Першая сустрэча кіраўнікоў МЗС G7 з пачатку пандэміі была прысвечаная абмеркаванню агульных пазіцый у стаўленні да Кітая, паведамляюць еўрапейскія СМІ, піша «Інтэрфакс».

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб яшчэ да пачатку паседжання заклікалі краіны G7 аб'яднацца перад абліччам выклікаў ад Кітая.

Рааб у панядзелак казаў пра «рост патрэбнасці і неабходнасці ў гнуткім кластары краін з аднымі каштоўнасцямі, якія хочуць абараніць шматбаковую сістэму».

Блінкен, у сваю чаргу, адзначаў, што ў ЗША няма мэты стрымаць Кітай.

«Што мы спрабуем зрабіць - гэта падтрымаць парадак, заснаваны на міжнародных правілах, у які нашы краіны так шмат інвеставалі цягам дзясяцігоддзяў дзеля дабра, я б сцвярджаў, не толькі нашых грамадзян, але і людзей ва ўсім свеце, уключаючы, дарэчы, Кітай» , - сказаў Блінкен.

Іншыя краіны G7 - Канада, Францыя, Нямеччына, Італія і Японія - па большай частцы падзяляюць асцярогі Вялікай Брытаніі і ЗША з нагоды Кітая, хоць у некаторых з іх іншы падыход да стасункаў з Пекінам.

Так, Італія да пандэміі ўважалася адной з самых дружалюбных заходніх краін для Кітая. У 2019 годзе яна нават падпісала пагадненне ў рамках кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях».

На парадку ў аўторак таксама былі сітуацыя ў Лібіі, Эфіопіі, Самалі, Беларусі, на Заходніх Балканах, дачыненні з Расеяй і Іранам і пераварот у М'янме. У сераду міністры плануюць абмяркоўваць вакцынацыю.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».