23 красавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абышоў Цукерберга: cтваральнік Ethereum стаў самым маладым крыптавалютным мільярдэрам

6
Абышоў Цукерберга: cтваральнік Ethereum стаў самым маладым крыптавалютным мільярдэрам
ФОТА: СЯРГЕЙ ПОРТЭР/ВЕДОМОСТИ

За ідэю крыптавалюты праграміст атрымаў прэмію World Technology Award у 2014 годзе.

Заснавальнік Ethereum Віталік Бутэрын стаў самым маладым мільярдэрам у свеце, які стварыў багацце на крыптавалюце. Раней канадска-расейскі праграміст абышоў Марка Цукерберга ў адной з тэхналагічных прэмій, паведамляе nv.ua.

4 траўня 2021-га кошт крыптавалюты Ethereum перавысіў $3000, зрабіўшы яе заснавальніка Віталіка Бутэрына адным з самых маладых мільярдэраў у свеце.

Пасля скачка курсу манеты багацце 27-гадовага Бутэрына склала прыкладна $1,1 млрд.

На момант напісання матэрыялу курс Ethereum складае блізу $3,4 тысяч, і гэта другая крыптавалюта пасля біткойна ў паказніку рынкавай капіталізацыі.

Віталік Бутэрын нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці, але ўжо праз некалькі гадоў ягоная сям'я пераехала ў Канаду. За ідэю праекта Ethereum праграміст атрымаў прэмію World Technology Award у 2014 годзе. Ён абышоў іншых прэтэндэнтаў, уключаючы заснавальніка Facebook Марка Цукерберга.

Пару тыдняў таму Бутэрын заявіў, што калекцыйныя токены NFT павінны стварацца для «дабрачыннасці, фінансавання грамадскіх дабротаў і іншых сацыяльна значных мэт», а не такенізацыі гульнявых прадметаў, карцін або чаго-небудзь іншага.

NFT або non-fungible token - гэта калекцыйны крыптавалютны актыў, распрацаваны на аснове блокчэйн-тэхналогіі Ethereum у 2017 годзе.

«Калі NFT будуць разглядацца як казіно, якое прыносіць прыбытак і без таго багатым знакамітасцям, вынік будзе менш уражальным», - сказаў Бутэрын.

27-гадовы расейска-канадскі праграміст прапанаваў стварыць дэцэнтралізаваную аўтаномную арганізацыю, якая зможа абмяркоўваць пытанне перадачы часткі прыбытку ад продажаў NFT на дабрачынныя мэты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках