19 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Pandora адмовілася ад натуральных алмазаў

3
Pandora адмовілася ад натуральных алмазаў

Упрыгажэнні дацкай кампаніі будуць рабіць толькі з ужываннем вырашчаных у лабараторных умовах камянёў.

Дацкі ювелірны вытворца Pandora больш не будзе выкарыстоўваць для сваіх упрыгожванняў алмазы, якія былі здабытыя натуральным шляхам. Адпаведнае паведамленне апублікаванае на сайце кампаніі, паведамляе РБК.

«Здабытыя алмазы больш не будуць выкарыстоўвацца ва упрыгажэннях Pandora», - гаворыцца ў заяве кампаніі.

Рашэнне адмовіцца ад выкарыстання камянёў натуральнага паходжання прымеркаванае да запуску новай калекцыі брэнда, створанай з ужываннем вырашчаных у лабараторных умовах алмазаў.

У кампаніі паказалі, што чакаюць росту рынку ювелірных вырабаў з дыяментамі наогул, а рынак упрыгожванняў, вырабленых з ужываннем штучных брыльянтаў, расце «апераджальнымі тэмпамі».

У кампаніі падкрэсліваюць, што па сваіх аптычных, хімічных і фізічных характарыстыках штучныя камяні не саступаюць прыродным аналагам. Калекцыя будзе прадавацца ў Вялікабрытаніі, у астатнія краіны яна паступіць пасля 2022 года.

Камяні вырашчаны ў лабараторыі, 60% энэргіі, выкарыстанай для іх стварэння, былі атрыманы з аднаўляльных крыніц, запэўнівае Pandora.

Да таго моманту, як ўпрыгажэнні з калекцыі паступяць у крамы па ўсім свеце, усе алмазы для яе будуць зроблены з выкарыстаннем 100% аднаўляльных крыніц энэргіі, разлічваюць у кампаніі.

Штаб-кватэра Pandora знаходзіцца ў Капенгагене, ва ўсім свеце ў кампаніі 26 тысяч супрацоўнікаў. Свае ўпрыгажэнні кампанія вырабляе на двух прадпрыемствах у Тайландзе. Паводле звестак на сайце кампаніі, зараз упрыгажэнні дацкай кампаніі прадаюць больш чым у 100 краінах свету.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках