16 красавiка 2024, aўторак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дазволіў ужыванне сушаных мучных чарвякоў у ежу

15
ЕЗ дазволіў ужыванне сушаных мучных чарвякоў у ежу
ФОТА: DPA

Еўракамісія бачыць у прадуктах з насякомых шанец перайсці да больш устойлівай харчовай сістэмы.

Сушаныя мучныя чарвякі - лічынкавая форма вялікага мучнога хрушчака - дазволены да ўжывання ў ежу ў Еўрапейскім Звязе. Краіны - удзельніцы ЕЗ ухвалілі адпаведную прапанову Еўракамісіі ў аўторак, 4 траўня. Казуркі з'яўляюцца альтэрнатыўнай крыніцай бялку, які здольны падтрымаць пераход Еўразвязу да больш устойлівай харчовай сістэмы, пазначылі ў Еўракамісіі, паведамляе DW.

Можа выклікаць алергію

Еўрапейскае ведамства бяспекі прадуктаў харчавання (EFSA) у сярэдзіне студзеня прызнала гэтых чарвякоў прыдатнымі для ўжывання ў ежу - у выглядзе цэлай лічынкі ў якасці закускі або парашка як аднаго з інгрэдыентаў у шэрагу харчовых прадуктаў. Аднак нямецкае Федэральнае ведамства абароны правоў спажыўцоў і бяспекі прадуктаў харчавання (BVL), папярэдзіла, што спажыванне мучных чарвякоў «можа выклікаць алергічныя рэакцыі ў адчувальных людзей», таму на ўпакоўцы павінна быць адпаведнае ўказанне.

Заяўку на дазвол ужывання лічынак у ежу падала французская кампанія Agronutris. Пастанова ЕЗ дазваляе ёй на працягу 5 гадоў быць адзіным пастаўшчыком прадуктаў, якія змяшчаюць гэтых насякомых. Затым рынак будзе адкрыты і для іншых гульцоў.

Казуркі адрозніваюцца высокай пажыўнай каштоўнасцю праз бялок, які змяшчаецца ў іх. Цвыркуны, конікі і мучныя чарвякі ўжо ўваходзяць у стравы ў многіх частках свету. Цяпер еўрапейскія экспэрты працуюць над развязаннямі па яшчэ 14 прадуктах з насякомых, адзначылі ў EFSA.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках