15 траўня 2021, Субота, 7:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгійскі фермер выпадкова перасунуў мяжу Францыі

6
Бэльгійскі фермер выпадкова перасунуў мяжу Францыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: PIXABAY.COM

Інцыдэнт выклікаў усмешкі па абодва бакі мяжы.

Фермер з Бэльгіі выклікаў ажыятаж пасля ненаўмыснага перакройвання мяжы краіны з Францыяй.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на BBC.

На змену мяжы звярнуў увагу мясцовы краязнаўца, які гуляў па лесе і заўважыў, што камень, які пазначае мяжу паміж дзвюма краінамі, перамясціўся на 2,29 м.

Бэльгійскі фермер, відавочна раздражнёны каменем на шляху яго трактара, перамясціў яго ўнутр французскай тэрыторыі.

Замест таго, каб выклікаць міжнародны скандал, інцыдэнт выклікаў усмешкі па абодва бакі мяжы.

«Ён зрабіў Бэльгію большай, а Францыю меншай, гэта не добрая ідэя», - заявіў Давід Лаво, мэр бэльгійскай вёскі Ерквелін. Такі крок стварыў галаўны боль прыватным землеўладальнікам, адзначыў ён, не кажучы ўжо пра суседнія дзяржавы.

Мяжа паміж Францыяй і сучаснай Бельгіяй распасціраецца на 620 км. Яна была афіцыйна створаная ў адпаведнасці з Картрыйскай дамовай, падпісанай у 1820 годзе пасля паразы Напалеона пры Ватэрлоа пяццю гадамі раней. Камень датуецца 1819 годам, калі мяжа была ўпершыню пазначаная.

«Я рады, мой горад стаў большым. Але мэр Бузіньі-сюр-Рок з гэтым не згодны», - дадаў бэльгійскі мэр са смехам.

«Мы павінны пазбегнуць новай памежнай вайны», - сказаў жартам мэр суседняй французскай вёскі Арэлі Велонек.

Мясцовыя ўлады Бельгіі плануюць звязацца з фермерам і папрасіць яго вярнуць камень на месца. Калі гэтага не здарыцца, справа можа патрапіць у міністэрства замежных спраў Бэльгіі, якое будзе вымушана склікаць франка-бэльгійскую памежную камісію, якая бяздзейнічала з 1930 года.

Давід Лаво адзначыў, што фермеру таксама можа пагражаць крымінальнае абвінавачванне, калі ён не верне камень.

«Калі ён праявіць добрую волю, у яго не будзе праблем, мы ўрэгулюем гэтае пытанне палюбоўна», - сказаў ён бэльгійскаму сайту Sudinfo.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».