23 красавiка 2024, aўторак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

1
Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
ФОТА: INTS KALNINS / REUTERS

Анджэй Дуда і Керсці Кальюлайд правялі сустрэчу ў Варшаве.

Паміж Польшчай і Эстоніяй пануе паразуменне, бо яны чэрпаюць свае каштоўнасці з адных і тых жа еўрапейскіх крыніц. Пра гэта ў ходзе візіту ў Варшаву заявіла прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, паведамляе «Радыё Польшча».

У ходзе прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы з Анджэем Дудам кіраўніца эстонскай дзяржавы падкрэсліла, што Польшча з'яўляецца стратэгічным хаўруснікам яе краіны.

«Мы падзяляем агульнае разуменне сітуацыі, звязанай з рэгіянальнай бяспекай, уключаючы пытанне Расеі і трансатлантычных сувязяў. Адсюль наша супрацоўніцтва ў рамках NATO і ЕЗ. Эстонія высока цэніць уклад Польшчы ў палітыку Паўночнаатлантычнага альянсу ў балтыйскім рэгіёне. Я асабіста вельмі цаню ўдзел Польшчы ў дыскусіі, прысвечанай сітуацыі і ва Украіне, і тых праблем, з якімі гэтая краіна сутыкнулася», - сказала Керсці Кальюлайд.

Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі таксама абмеркавалі сітуацыю, у якой аказаліся палякі ў Беларусі, якія пераследуюцца ўладамі ў Менску. Анджэй Дуда падкрэсліў неабходнасць пошуку выхаду з гэтай сітуацыі.

«Мы шукаем магчымасці развязаць гэтую сітуацыю, каб яны былі вызваленыя, і каб у будучыні асноўныя правы чалавека выконваліся. Мы акцэнтуем увагу на тым, што міжнародная супольнасць павінна гэтага патрабаваць, чаго мы, не хаваючы, ад яе чакаем», - сказаў польскі прэзідэнт.

Падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Анджэй Дуда і Керсці Кальюлайд таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з энэргетычнай трансфармацыяй Польшчы і Эстоніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках