24 красавiка 2024, Серада, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Россия 24» выдала журналіста за чэха, які крытыкуе Чэхію ў канфлікце з РФ

7
«Россия 24» выдала журналіста за чэха, які крытыкуе Чэхію ў канфлікце з РФ

Прапагандыст супрацоўнічаў з «Россия сегодня».

Прапагандысцкі тэлеканал «Россия 24» выпусціў рэпартаж «Чешский как иностранный», прысвечаны абвастрэнню дачыненняў паміж Расеяй і Чэхіяй. У ёй Прагу за канфлікт з Расеяй крытыкаваў чэх Мілаш Флайшганс, абвінаваціўшы мясцовыя СМІ ў істэрыцы. Рэпартаж быў даступны на YouTube, аднак на момант напісання навіны аўтар абмежаваў да яго доступ, паведамляе svoboda.org.

«Ідзе адна суцэльная істэрыка: расейцы ідуць, усё дрэнна, нам кірдык. Мы цяпер Расеі дакажам што? Што ў нас мазгоў ніякіх у галаве няма? І як потым сяброўства выбудоўваць?» - хваляваўся герой сюжэту.

Распавядаючы пра Флайшганса, аўтары сюжэту адзначылі, што ён пераехаў з Чэхіі ў Расею шэсць гадоў таму. Учынак героя не выклікаў разумення з боку родных і сяброў. За гэты час ён ажаніўся з расейкай і паспеў вывучыць расейскую мову. Як высветліла карэспандэнтка «Чешского радио» ў Маскве Івана Міленковічава, за простага чэха тэлеканал выдаў былога журналіста міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках