25 красавiка 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І якую таблетку падсунуць Лукашэнку - вялікае пытанне»

14
«І якую таблетку падсунуць Лукашэнку - вялікае пытанне»

Усё можа быць, як у фільме «Смерць Сталіна».

Пакуль Таракан называе «гнюсамі» САЗ, ААН еўрапейцаў і амерыканцаў, якія нібыта не дапамаглі яму змагацца з COVID, нагадаем, хто гучней за ўсіх крычаў пра «псіхоз». Дапамога тут можа быць толькі адна - спакаваць дзеда і павезці на псіхавозе ў адпаведны шпіталь. Тым больш там Сашу чакаюць ужо са жніўня, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

СМІ нядаўна ўжо разбіралі сітуацыю і распавядалі, што Беларусь сама не карыстаецца магчымасцямі, якія дае ЕЗ і САЗ. А калі і атрымлівае нешта, то не ўважае за патрэбным падзякаваць партнёрам, якія сталі ідэалагічнымі ворагамі.

Толькі «варожая» Польшча ў 2020 годзе адправіла два гуманітарныя канвоі. Вось нават пасол Беларусі ў гэтай краіне засвяціўся - пазуе на фоне калоны з 40 фур з 300 тонамі грузу. Агульны кошт бязвыплатна перададзенага медыцынскай маёмасцi краіне, «якая ні ў чым не мае патрэбы» і ў якой на той момант каранівіруса афіцыйна не было - блізу 20 млн еўраў. Проста дзед і ягоная хунта - гэта як жлукта каля крамы, які канькае на ежу. І вельмі незадаволены, калі яму замест грошай «на бутэрброд» даюць той самы бутэрброд.

Больш за тое, дзед і ягонае асяроддзе далей пагаршаюць сітуацыю, зладзіўшы паляванне на лекараў. Наважымся сцвярджаць, як і ў выпадку з цкаваннем шматдзетных маці, гэта далёка не супадзенне. Лекараў свядома давялі да таго, што яны вымушаныя падаваць сігналы SOS. Толькі хунта забылася, што яе лячыць таксама нехта будзе. І якую таблетку яны дадуць - вялікае пытанне. Дзед, вось невялікі фрагмент з фільма «Смерць Сталіна» для разважанняў.

Піневіч, які стаў міністрам супраць сваёй волі (мы пісалі раней, што яго доўга ўгаворвалі і ў выніку прстрашылі проста тэчкай з кампраматам), робіць проста тое, што яму кажуць. Што, вядома, не вызваліць ад адказнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках