23 красавiка 2024, aўторак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У Беларусі можа паўтарыцца сцэнар «МММ»

15
Экспэрт: У Беларусі можа паўтарыцца сцэнар «МММ»
Фота: Reuters

Свае ўклады з банкаў змогуць забраць толькі тыя, хто зробіць гэта першымі.

Людзі ў Беларусі мусяць быць гатовыя да таго, што дзяржава чарговым разам іх падмане. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў былы чыноўнік Міністэрства падаткаў і збораў, а таксама кансультант Савета Бяспекі Беларусі Яўген Буры.

Сайт Charter97.org падае асноўныя тэзісы інтэрв'ю:

- Акцыя «Банкамат-абменнік-банк» Беларусы працягваюць эканамічны пратэст «банкамат-абменнік-банк» 2 - гэта наш спосаб падрыхтавацца да чарговага падману і абараніць свой ашчадак ва ўмовах, калі банкам нельга давяраць.

- Сума «неабслужаных актываў» дасягнула гістарычнага максімуму - 3,7 млрд рублёў. Гэта сума, якую пазычальнікі не могуць вярнуць банкам, а банкі - укладчыкам. Ёсць рызыка паўтарэння сцэнару «МММ» - калі свае ўклады змогуць забраць толькі тыя, хто зробіць гэта першымі.

- Беларускія банкі бяруць на баланс усё больш акцый стратных прадпрыемстваў. Разумеючы агульную сітуацыю ў эканоміцы, такую выснову можна зрабіць з «Агляду дэпазітарных арганізацый» Нацбанка: з 1 студзеня 2020 да 1 красавіка 2021 амаль у 2 разы вырас паказчык «Акцыі і іншыя віды ўдзелу ў капітале» - з 3,87 да 7,75 млрд рублёў.

- Без дзяржпадтрымкі і розных махінацый рэжыму банкруцтва многіх банкаў было б непазбежным. Толькі за мінулы год беларусы забралі з банкаў больш за $2 млрд, што моцна ўдарыла па банкаўскай сістэме.

- Адзін з прыкладаў махінацый - праект новага ўказа, у адпаведнасці з якім усе пазыкі стратных прамысловых прадпрыемстваў перад банкамі возьме на сябе «Агенцтва кіравання актывамі».

- У бліжэйшай перспектыве ў краіне можа наступіць нястача валюты. 90% дзяржаўнай запазычанасці - у валюце. Абавязковыя выплаты ў гэтым годзе - $3 млрд. Рэзервовыя валютныя актывы за апошнія 16 месяцаў скараціліся ў 2 разы - з $5,6 да $2,8 млрд. Гэта значыць, без новых замежных запазычанняў плаціць за пазыкі ўжо ў гэтым годзе стане немагчыма.

- З нашых крыніц, ва ўмовах браку валюты ў банкаўскай сістэме можа быць выдадзены ўказ аб выдачы валютных укладаў насельніцтву ў беларускіх рублях адпаведна курсу.

- Беларусы павінны быць гатовыя да таго, што дзяржава чарговым разам іх падмане. І разумець, што найменш бяспечным месцам для захоўвання ашчадку сёння з'яўляюцца беларускія банкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках