19 красавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме прагназуюць яшчэ большую нястачу вады: снег не развязаў праблему

16
У Крыме прагназуюць яшчэ большую нястачу вады: снег не развязаў праблему

Амаль усе крымскія вадасховішчы абсалютна пустыя.

У гэтым годзе акупаваны Крым сутыкнецца з яшчэ большай нястачай пітной вады, чым летась.

Пра гэта распавёў намеснік дырэктара Інстытута водных праблем і меліярацыі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Міхаіл Яцюк, паведамляе "Обозреватель".

На думку экспэрта, зімова-вясновыя ападкі так і не сфармавалі патрэбнага сцёку на паўвыспе.

"Зімовы снег не развязаў водную праблему праз абязводжванне тэрыторыі. Большасць снегу пайшло на ўвільгатненне глебы, але не на фармаванне сцёку. З траўня тэмпература паветра падвысіцца і гэтая вада выпарыцца. Водная праблема ў Крыме абвострыцца яшчэ больш", - перакананы экспэрт.

Ён нагадаў, што летась у Сімферопальскім і Таганскім вадасховішчах былі яшчэ пэўныя водныя рэсурсы, а цяпер амаль усе крымскія вадасховішчы абсалютна пустыя.

Дэфіцыт вады ў акупаваным Крыме

Украіна забяспечвала да 85% патрэб паўвыспы ў прэснай вадзе праз Паўночна-Крымскі канал, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвыспай. Пасля акупацыі Крыма Расеяй у 2014 годзе пастаўку вады на паўвостраў спынілі.

У 2020 годзе сітуацыя з водазабеспячэннем ў Крыме дасягнула крытычнага ўзроўню праз засуху і абмялення вадасховішчаў. У многіх гарадах і сёлах акупацыйная ўлада ўвяла абмежаванні на падачу вады.

Улады Украіны заяўляюць, што аднаўленне падачы вады праз Паўночна-Крымскі канал у Крым магчымае толькі пасля дэакупацыі паўвыспы.

У той жа час спецыялісты мяркуюць, што аднавіць падачу вады ў Крым па Паўночна-Крымскаму каналу тэхнічна немагчыма, бо за мінулыя гады ён прыйшоў у поўную непрыдатнасць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках