19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне 101-гадовая бабуля перамагла COVID-19

1
Ва Украіне 101-гадовая бабуля перамагла COVID-19
Яўгена Аўраменка

Цяпер Яўгена Аўраменка жывая, здаровая і шумная.

У Адэсе ад каранавіруса ачуняла 101-гадовая ветэранка Другой сусветнай вайны Яўгенія Аўраменка.

Пра гэта паведамляе «Суспільне».

Былая лекарка з інваліднасцю першай групы захварэла на COVID-19 у пачатку сакавіка 2021 года. Хвароба працякала ў цяжкай форме: сатурацыя ўпала да 83%, жанчына страчвала прытомнасць і задыхалася.

«Я не ведаю як захварэла. Пачала чхаць, а потым паднялася тэмпература. Я падала. Памятаю, вось стаяла, а потым раз і ўпала, нагу зламала», - распавяла жанчына.

Са слоў ейнай унучкі Алены Арабей, нягледзячы на цяжкі стан, хворую не шпіталізавалі ў шпіталь праз брак вольных месцаў.

На працягу трох тыдняў ёй дома ставілі кропельніцы і надавалі кіслародную тэрапію. Са слоў Алены, у жанчыны пачаліся ацёкі канечнасцяў і трызненне. Лекары параілі паставіць жанчыне зонд для харчавання.

«Бабуля цяпер сядзіць жывая, здаровая і шумная. І гэта, я думаю, вельмі абнадзейвае ўсіх, хто лечыцца ад COVID-19 і ўсіх іншых інфекцыйных захворванняў. Таму што ўсё ж гэта можна зрабіць, але галоўнае мець падтрымку», - распавяла Алена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках