24 красавiка 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з беларускай нафтаперапрацоўкай?

4
Што адбываецца з беларускай нафтаперапрацоўкай?
ФОТА: MAZYR.BY

З'явіліся цікавыя звесткі аб фінансавым стане галіны.

Мінулы год адзначыўся для НПЗ значнымі скокамі коштаў сыравіны, а таксама дэфіцытам паставак з расейскага рынку. Паглядзім, як гэта адбілася на фінансах галіны, паведамляюць banki24.by.

У Беларусі ёсць два найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і Нафтан. У першым ёсць дзель расейскіх акцыянераў.

У карпаратыўнай справаздачы Раснафты за 2020 год сказана, што гэтая кампанія ўскосна валодае 21% акцый мазырскага завода - праз ПАО «НГК «Слаўнафта».

Нафтан жа цалкам кантралюе беларуская дзяржава. У першым квартале 2020 года ў сувязі з нафтавымі супярэчнасцямі Беларусі і Расеі былі значна зрэзаныя аб'ёмы нафты, якая пастаўляецца на абодва НПЗ.

За студзень-сакавік выпуск прадукцыі тады скараціўся на 42%. Дарэчы, праз гэта ў 2021 годзе назіраецца шалёны рост вытворчасці - бо вельмі лёгка расці ад анамальна нізкай базы.

За 3 месяцы вытворчасць вырасла да 2020 года на 47,1%. У 2 квартале 2021-га гэты эфект істотна аслабне. Летась пік рэнтабельнасці ў галіны назіраўся з сакавіка да траўня.

Менавіта ў той час трымаліся рэкордна нізкія кошты нафты, што дазваляла НПЗ браць танную сыравіну на перапрацоўку. Ужо з лета, па меры аднаўлення нафтавых коштаў, рэнтабельнасць галіны стала імкліва падаць. Снежань нафтаперапрацоўшчыкі закрылі з паказчыкам блізу 5%. У 2021 годзе падзенне рэнтабельнасці прадоўжылася.

У 1 квартале яна ўпала бліжэй да 3%. Цікава, што такі арыенцір абралі ў канцэрне «Белнафтахім». У красавіку прадстаўнікі гэтага ведамства казалі, што мэтавы параметр даходнасці для беларускіх НПЗ вызначаны на ўзроўні рэнтабельнасці продажаў блізу 3%.

Паводле справаздачы за 2020 год у Нафтана скараціўся прыбытак - з 7,712 да 6,520 млрд BYN. Разам з тым, прадпрыемства за кошт удалых месяцаў змагло нарасціць прыбытак ад рэалізацыі - з 259,9 да 763,3 млн BYN. У выніку рэнтабельнасць продажаў завода за 2020 год дасягнула двухзначнай велічыні.

Чысты прыбытак Нафтана застаўся нізкі для такога вялізнага прадпрыемства - усяго 4,5 млн BYN у 2020 годзе. Кароткатэрміновыя актывы завода на 1 студзеня 2021 году былі на 1,103 млрд BYN ніжэй, чым кароткатэрміновыя абавязанні, што ўскосна паказвае на дэфіцыт уласнага абарачэння.

Даход на Мазырскім НПЗ таксама скараціўся - з 8,410 да 6,659 млрд BYN. Затое прыбытак ад рэалізацыі вырас з 470,7 да 729,6 млн BYN. Па выніку рэнтабельнасць продажаў завода таксама пераадолела адзнаку 10%. Чысты прыбытак Мазырскага НПЗ быў на парадак вышэйшы, чым у Нафтана, - 327,4 млн BYN.

Кароткатэрміновыя актывы завода былі на 251,3 млн BYN ніжэйшымі за кароткатэрміновыя абавязанні. Паколькі Мазырскі НПЗ з'яўляецца эмітэнтам аблігацый, то завод апублікаваў яшчэ і прамежкавую справаздачнасць за 1 квартал 2021 года. Даход завода чакана вырас з 1,125 да 2,408 млрд BYN, а вось прыбытак ад рэалізацыі упаў з 105 да 34,8 млн BYN.

Іншымі словамі, рэнтабельнасць продажаў апусцілася ніжэй за 2%. Чысты прыбытак за 3 месяцы склаў 21,4 млн BYN.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках