29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконная ўлада выставіла «абвінавачванні» супраць Паліны Шарэнды-Панасюк

8
Незаконная ўлада выставіла «абвінавачванні» супраць Паліны Шарэнды-Панасюк

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і маці дваіх непаўналетніх дзяцей катуюць у СІЗА.

Актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Паліне Шарэндзе-Панасюк, якая ўжо больш за 4 месяцы знаходзіцца ў СІЗА №7, незаконныя ўлады выставілі «афіцыйнае абвінавачванне». Пра гэта паведамляе «Белсат».

Маці дваіх непаўналетніх дзяцей беспадстаўна абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 368 («Знявага Лукашэнкі»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да работніка органаў унутраных спраў»).

- Учора стала вядома, што Паліна зноў змешчаная ў карцар - чарговым разам яе туды адправілі на 10 дзён. Таксама Паліна пастаўленая на прафілактычны ўлік як «схільная да экстрэмізму». Паколькі Паліна не супрацоўнічае са следствам і адміністрацыяй СІЗА, на яе псіхалагічна і фізічна ціснуць. Я мяркую, што існуе непасрэдная пагроза здароўю і жыццю маёй жонкі, і хачу звярнуцца да грамадскасці з заявай, што ў СІЗА №7 катуюць зняволеных. Пра гэта ўжо заяўляла Паліна, і ёй за гэта помсцяць, - сказаў у гутарцы з «Белсатам» муж Паліны і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда.

На яго самога таксама заведзеная крымінальная справа, нібыта за «абразу Лукашэнкі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках