20 красавiка 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах

7
Знаходка архівістаў: маршал Ракасоўскі нарадзіўся не ў Варшаве, а ў беларускіх Целяханах
ПАРТРЭТ К.К. РАКАСОЎСКАГА
ШЫЛАЎ В.У.

Звесткі знайшоў жыхар Берасцейскай вобласці, які складаў свой радавод.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) адшукалі запіс аб нараджэнні маршала Савецкага Саюза і маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага, паведамляе nn.by.

Запіс быў знойдзены выхадцам вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком падчас ягонай працы ў чытальнай зале НГАБ пры даследаванні ўласнага радаводу.

Згодна з выяўленым дакументам, Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер’евіч) Ракасоўскі нарадзіўся на беларускай зямлі - у мястэчку Целяханы Пінскага павета Менскай губерні (цяпер гарадскі пасёлак Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці).

Сам маршал у розны час паказваў розныя месцы і нават даты свайго нараджэння. Згодна з аднымі звесткамі, ён нарадзіўся 9 (21) снежня 1894 года, згодна з іншымі - 9 (21) снежня 1896 года. Месцам нараджэння называў то Варшаву, то Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. Паколькі біёграфам ніяк не ўдавалася знайсці запіс у метрычных кнігах, пытанне пра дакладнае месца і час нараджэння заставалася адкрытым.

Згодна з выяўленым запісам, Канстанцін, сын двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага, рымска-каталіцкага веравызнання, і ягонай жонкі Антаніны Іванаўны, праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 3 (15) верасня 1889 года, а 4 (16) 1889 года і быў ахрышчаны ў Свята-Траецкай Целяханскай царкве.

Выходзіць, Канстанцін Ракасоўскі быў на пяць ці нават на сем гадоў старэйшы, чым гэта было запісана ў яго дакументах. Даследчыкам было вядома, што маці будучага маршала Антаніна Аўсяннікава, памерлая ў 1911 годзе, была родам з Целяханаў. Аднак ніхто не мог падумаць, што ў гэтым жа мястэчку нарадзіўся і сам Канстанцін.

Як устанавілі архівісты, род маці Ракасоўскага адбываецца з маёнтка Туляцічы суседняга Кобрынскага павета Гарадзенскай губерні (цяпер у Іванаўскім раёне Берасцейскайвобласці).

Для генеалогіі і ўсіх аматараў гісторыі радавод Канстанціна Ракасоўскага абяцае шмат адкрыццяў. Тым не менш вельмі важным з'яўляецца факт таго, што адзін з маршалаў Перамогі, камандуючы войскамі 1-га Беларускага фронту, камандуючы Парадам Перамогі 1945 года нарадзіўся на беларускай зямлі і меў беларускія карані, адзначаецца ў паведамленні НГАБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках